Лукашэнка: трэба будзе — ізалюем гарады, пасёлкі і вёскі
У чацвер падчас нарады ў Аляксандра Лукашэнкі абмеркавалі ліст з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і прапанаваныя меры па барацьбе з распаўсюдам каранавіруса. У тэлеграм-канале Пул Першага з'явілася відэа з каментаром кіраўніка дзяржавы на гэты конт. Па словах Лукашэнкі, прапанаваныя СААЗ меры "павінны быць вывучаны", ад іх "нельга адмахвацца".
"Але калі дапусцім яны рэкамендуюць... аж да каменданцкага часу увесці... — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Слухайце, я яшчэ раз падкрэсліваю: трэба — увядзем і каменданцкі час, трэба — ізалюем гарады, і пасёлкі, і вёскі. Але сёння такая стаіць праблема перад краінай? Не!"
Ён выказаўся і наконт шпіталізацыі людзей у бальніцы.
Лукашэнка: "Калі мы будзем у бальніцы трымаць здаровых людзей, то, не дай бог, нам ложкаў пасля не хопіць хворых шпіталізаваць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.