Лукашэнка вырашыў памяняць кіраўніка Адміністрацыі

Ігар Сергеенка

Ігар Сергеенка / president.gov.by

Пасаду кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі бліжэйшым часам пакіне Ігар Сергеенка. Як заўважыла "Наша Ніва", у апошні момант яго імя з'явілася ў спісе кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Яго вылучылі ад "працоўных калектываў" па Пастаўскай акрузе №29. Рэгістрацыя кандыдатаў завяршылася ўвечары 15 студзеня.

Ігару Сергеенку 61 год, ён скончыў гістарычны факультэт БДУ (1984) і Акадэмію кіравання (2006). У 1986-1988 гадах быў загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Віцебскага дзяржаўнага медінстытута. У 1988—1989 гадах — курсант Вышэйшых курсаў КДБ СССР, потым служыў на розных пасадах у органах КДБ.

Ад студзеня 2010 года Сяргеенка ўзначальваў упраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці, а ў красавіку 2013-га стаў першым намеснік старшыні КДБ.

На пасаду кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнка прызначыў яго 6 снежня 2019 года. На гэтай пасадзе Сергеенка адзначыўся тым, што выступіў супраць беларускай лацінкі (у тым ліку на дарожных указальніках), а таксама параўнаў Кастуся Каліноўскага са Сцяпанам Бандэрам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі