Лукашэнка вызваліў Наталлю Пяткевіч ад пасады памочніка прэзідэнта
Адбылося гэта паводле пагаднення бакоў.
Пра кадравыя змены паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка Беларусі.
Нагадаем, што Наталля Пяткевіч пачала сваю кар'еру ў 1994 годзе ў Адміністрацыі прэзідэнта як вядучы спецыяліст. За 10 гадоў яна змагла стаць намесніцай кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года нейкі час была на "лаве запасных". З верасня 2011 года Пяткевіч была памочніцай прэзідэнта.
Фота — govorim.by