Лукашэнка з Пуціным могуць абмеркаваць новую ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы

Лукашэнка з Пуціным могуць абмеркаваць новую ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы

19 чэрвеня ў Мінску адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Падрыхтоўку да яго абмеркавалі сёння Аляксандр Лукашэнка і дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Лукашэнка адзначыў, што мімаходзь падрыхтоўку да пасяджэння ён абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным на палях нядаўняга саміту ШАС у Кітаі.

На пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета будуць разглядацца вынікі беларуска-расійскай гандлёва-эканамічнай супрацы за мінулы год, а таксама справаздача Савета міністраў па выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2016 год. Кіраўнікі Беларусі і Расіі плануюць таксама разгледзець праграму ўзгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы на 2018-2019 гады. 

Па выніках размовы Рыгор Рапота паведаміў агенцтву БЕЛТА, што на пасяджэнні могуць разгледзець новую ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы. Па яго словах, на ўзроўні міністэрстваў абароны гэтае пытанне ўжо разгледжанае і цяпер патрабуе ўвагі кіраўнікоў дзяржаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі