Лукашэнка: Захад хацеў сарваць мой візіт у Сербію (відэа)

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 чэрвеня ў Бялградзе на перамовах з сербскім прэзідэнтам Томіславам Нікалічам.



"Напярэдадні візіту сюды я пацікавіўся, якая рэакцыя еўрапейскай супольнасці, ЗША на мой візіт у Сербію. Я даўно зняў ружовыя акуляры, але тым не менш мяне ўразіла і здзівіла іх пазіцыя. Яны гатовыя былі зрабіць усё, каб сарваць гэты візіт або зрабіць яго абсалютна незаўважным у Сербіі", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.



Лукашэнка адзначыў, што беларуская дэлегацыя прыехала ў Сербію "не супраць каго-небудзь, а каб зрабіць максімум у нашых двухбаковых адносінах". Ён падкрэсліў братнюю прыроду беларуска-сербскіх адносінаў.



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі