Лукашэнка запатрабаваў неадкладна зрабіць прагноз па пнеўманіях у Беларусі

Лукашэнка запатрабаваў неадкладна зрабіць прагноз па пнеўманіях у Беларусі

Аляксандр Лукашэнка даў каманду неадкладна зрабіць прагноз па пнеўманіях у Беларусі. Пра гэта ён распавёў на нарадзе, якая прайшла ў аўторак з удзелам кіраўніцтва ўраду і Адміністрацыі прэзідэнта. Лукашэнка сказаў, што прагноз па COVID-19 ёсць. Раней ён неаднаразова згадваў пра яго і здзіўляўся яго дакладнасці. Цяпер жа ён хоча мець прагноз "па ўсіх пнеўманіях, у тым ліку ковідных".

"У нас, і не толькі ў нас, паўсюль, праблема нумар адзін у лячэнні — гэта пнеўманіі", цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што колькасць новых пнеўманій ужо не расце так, як было "два-тры тыдні таму". "Дай бог нам на гэтым узроўні  вытрымаць", — заявіў Лукашэнка.

Што яшчэ ён гаварыў на нарадзе? Пра тое, што "беларускі метад" па рэагаванні на каранавірус дае плён, і ім ужо карыстаюцца іншыя дзяржавы: і на Захадзе, і на Усходзе. Лукашэнка "катэгарычна папярэдзіў", што "галавой усе адказваюць за смяротнасць насельніцтва". Ён патрабуе, каб сфера аховы здароўя змагалася за жыцці пацыентаў. На 11 траўня ў нашай краіне памерлі 135 чалавек, у якіх быў пацверджаны каранавірус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі