Лукашэнка зрабіў пасланне Грузіі: запрасіў вярнуцца ў СНД (відэа)
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках паседжання Савета кіраўнікоў дзяржаваў Садружнасці.
"Мы хацелі б, каб Грузія вярнулася ў склад СНД, — цытуе словы Лукашэнкі РІА "Новости". — У Грузіі вельмі шмат, у тым ліку і ў кіраўніцтве, тых, хто жадае мець пляцоўку, дзе можна абмяркоўваць не толькі палітычныя, але і эканамічныя пытанні, пытанні жыцця нашых дзяржаваў".
Кіраўнік Беларусі выказаў надзею, што "Грузія пачуе гэтае пасланне". Ён нагадаў, што ў Тбілісі былі пэўныя прычыны, каб выйсці з СНД.
Нагадаем, што ў пачатку 2013 года Аляксандр Лукашэнка ўжо прапаноўваў Грузіі вярнуцца ў СНД хаця б у статусе назіральніка.
Грузіны адказалі Лукашэнку: Наша краіна рухаецца ў Еўропу
Фота — ria.ru