Ля берагоў Італіі перакулілася і затанула 50-метровая яхта
Яхта трапіла ў нечакана моцны шторм
Ля берагоў Італіі недалёка ад сталіцы Сіцыліі Палерма перакулілася і затанула 50-метровая яхта Bayesian. Раніцай у панядзелак яна трапіла ў нечакана моцны шторм. З 22 чалавек, якія былі на борце, выратавалі 15 (сярод іх было маленькае дзіця). Шэсць чалавек, грамадзяне ЗША, Канады і Вялікабрытаніі (у тым ліку брытанскі мультымільянер Майкл Лінч), лічацца зніклымі без вестак. Адзін мужчына загінуў, яго цела знайшлі. Гэта бартавы кухар, ураджэнец Канады, паведамляе corriere.it.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.