Лявон Вольскі: Цяжка сказаць, калі выйдзе альбом, але ён абавязкова будзе

Лявон Вольскі: Цяжка сказаць, калі выйдзе альбом, але ён абавязкова будзе

Пачатак краўндфандынгавай кампаніі ў падтрымку новага альбома Лявона Вольскага супаў з раптоўнай смерцю яго жонкі Ганны. Трагічныя абставіны не змянілі рашучасці Лявона давесці справу да лагічнага фіналу.


"Краўдфандынг — адзін з апошніх праектаў Анечкі. Яна нават чула частку песень з будучай плыткі. Мы мусілі запусціць кампанію на некалькі тыдняў раней, але пакуль дарабілі сайт, пакуль вырашылі ўсе тэхнічныя пытанні, Анечка акурат патрапіла ў лякарню. Менавіта праз тое, што гэта праект, над якім яна працавала даволі доўга, які яна вельмі хацела здзейсніць, мы вырашылі нічога не спыняць, — тлумачыць Лявон Вольскі.Прыняць тое, што здарылася з ёй, вельмі складана і ў пэўным сэнсе немагчыма. Але шчыра дзякую ўсім за падтрымку ў гэты вельмі цяжкі момант. Мне цяпер складана сказаць, калі і якім выйдзе новы альбом. Але гэты альбом абавязкова будзе".


Дыск мае стаць працягам паспяховага альбома "Грамадазнаўства" (2014). Як і першая частка, ён будзе запісаны ў Вільні з нарвежскім саўнд-прадзюсарам Снорэ Бергерудам. На гэты момант сабрана 60% неабходных сродкаў. Зрабіць свой унёсак можна праз сайт www.lavonvolski.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі