Лявон Вольскі на пятыя ўгодкі смерці Ганны Вольскай выпусціў песню
Лявон Вольскі на пятыя ўгодкі смерці сваёй жонкі Ганны Вольскай выпусціў песню. Яна мае назву "Толькі для цябе". Вольская памерла 23 сакавіка 2016-га ад анкалагічнай хваробы. Яна была прадусарам музыкі.
Лявон Вольскі прыгадвае, што напісаў песню яшчэ ў 2006-м падчас Плошчы. Пазней "дэпрэсіўная балада" ўвайшла ў альбом "06". "Натуральна, яна прысвячалася Ганне, — успамінае Лявон. — Калі я сказаў ёй пра гэта, яна не прадэманстравала ані ўзрушанасці, ані захаплення: — Так, мне? Ну, дзякуй, клас".
Цяпер жа Вольскі перарабіў гэтую песню, яна набыла новае гучанне, у яе "удыхнулі новае жыццё". "І нягледзячы на ўсё гэтае новае, песня вяртае мяне назад, у 2006-ы, дзе мы стаім на Плошчы, нашыя вочы гараць, і сама сабою пачынае сачыняцца песня. Толькі для цябе", — піша музыка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.