Магілёўская школа адмаўляецца вучыць дзесяцікласнікаў — эканамічна нявыгадна

Магілёўская школа адмаўляецца вучыць дзесяцікласнікаў — эканамічна нявыгадна

Дырэктар магілёўскай СШ №9 Аляксандр Сёмачкін прапанаваў бацькам дзесяцікласнікаў забраць заявы на навучанне, піша сайт mspring.online.

Бацькі кажуць, што такое рашэнне прынялі дырэктар, галоўны бухгалтар і эканаміст школы: нібыта, навучаць дзесяцікласнікаў эканамічна нявыгадна праз іх невялікую колькасць.

Заявы на навучанне ў дзясятым класе падалі восем сем'яў. Яшчэ два дзесяцікласнікі павінны былі вучыцца дома.

Размаўляць з журналістамі дырэктар адмовіўся, а бацькам школьнікаў заявіў, што "дзясятага класа ў школе не будзе дакладна". Афіцыйнае паведамленне ён паабяцаў даслаць пазней. Нагадаем, што навучальны год пачынаецца літаральна праз тры дні.

Бацькі аднаго з дзяцей кажуць, што дырэктар адмаўляўся прымаь у іх заяву на навучанне ў дзясятым класе, пакуль яму не прыгразілі міліцыяй. 

27 жніўня частка бацькоў хадзіла ў Магілёўскі гарвыканкам, дзе іх запэўнілі, што дзясяты клас у СШ №9 будзе абавязкова. 

Аднак 28 жніўня меркаванне ў чыноўнікаў рэзка памянялася. "Нам сказалі, што сёння ў 5 гадзін у іх будзе нарада па пытанні захавання 10-га класа ў нашай школе. Але ў канцы чыноўніца нам па-чалавечы сказала, каб мы забіралі дакументы, таму што школу зачыняць у любым выпадку", — распавёў Сяргей, бацька аднаго з дзяцей.

Пазней стала вядома, што ў школе адмовіліся прыняць заяву яшчэ ў адных бацькоў, якія хацелі адправіць у дзясяты клас дзіця з праблемамі слыху. Дарэчы, СШ №9 — адзіная ў горадзе школа, дзе ёсць інтэграваныя класы для дзяцей з парушэннямі слыху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі