Макей наведаў Турцыю. Абмяркоўвалі візы і гандаль
Рабочы візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Турцыю завяршыўся 1 лістапада.
У рамках візіту 31 кастрычніка ў Анкары адбылася сустрэча Уладзіміра Макея з міністрам навукі , прамысловасці і тэхналогій Турцыі Ніхатам Эргюнам. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні беларуска -турэцкага ўзаемадзеяння з акцэнтам на эканамічнае і прамысловае супрацоўніцтва.
У гэты ж дзень міністр сустрэўся са спікерам парламента Турцыі Джамілем Чычэкам. Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у хутчэйшай ратыфікацыі і ўступленні ў сілу пагадненняў аб узаемнай адмене віз.