Макей назваў здагадкамі заявы пра неэфектыўнасць старшынства Украіны ў СНД

Уладзімір Макей: “Украіна заўсёды казала пра тое, што яна намераная мець шчыльныя адносіны і ў рамках Садружнасці незалежных дзяржаў. Нават калі яны заяўлялі пра тое, што намераныя мець шчыльныя дачыненні з Еўрапейскім саюзам... Ужо гэты факт гаворыць сам па сабе. У Мінску сёлета ў кастрычніку прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч выразна абазначыў прыярытэты, якімі Украіна будзе кіравацца пры старшынстве ў СНД у 2014 годзе. І няма сумневаў, што старшынства Украіны ў СНД у наступным годзе будзе выніковым і плённым”.



У сваю чаргу, Беларусь мае намер аказваць усялякую дапамогу і падтрымку Украіне ў перыяд яе старшынства ў арганізацыі.

Украіна пераймае старшынства ў СНД з 1 студзеня 2014 года.



Фота — mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі