Макей патлумачыў, чаму не адкрываюць малы памежны рух з Польшчай
У адкрыцці "малога памежнага руху" з Польшчай існуе шэраг цяжкасцяў, звязаных з развіццём інфраструктуры на дзяржаўнай мяжы. Пра гэта міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей заявіў на прэс-канферэнцыі падчас саміту "Усходняга партнёрства" ў Бруселі 24 лістапада.
"Малы памежны рух" — гэта спрошчаны рэжым перасячэння мяжы для жыхароў прымежных раёнаў. У Беларусі ён дзейнічае толькі з Латвій.
Макей запэўніў, што наша краіна зацікаўленая ў тым, каб візавы рэжым дазваляў замежным грамадзянам наведваць Беларусь. Гаворка, па яго словах найперш ідзе аб прадстаўніках бізнэсу і турыстах. "Мы думаем, якія наступныя крокі трэба зрабіць, каб Беларусь была прывабная для замежных грамадзян", — дадаў міністр.