Макей раскрытыкаваў жонку за тэлеэфір на беларускай мове
Фота TUT.by
У інтэрв'ю газете "СБ. Беларусь сегодня" Вера Палякова, жонка міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, расказала пра рэакцыю мужа на яе эфір на беларускай мове.
"Не так даўно ў нас была праграма на "мове". Я страшна хвалявалася. Увогуле, я добра размаўляю на беларускай мове, перыядычна вяду на ёй канцэрты і мерапрыемствы. Але тут — тэлеэфір, шмат імправізацый. Дзянісу у гэтым плане лягчэй: ён доўга працаваў у тэатры беларускай драматургіі, думае на "мове". Карацей, правялі мы эфір, і адразу велізарны рэзананс — столькі чалавек патэлефанавала, напісала, падзякавала. Прыехала дадому акрыленая.
І з парога ўжо крычу мужу: "Валодзя, у нас сёння была праграма на "мове". Ты глядзеў?" На што муж суха адказаў: "Глядзеў. Уключыў — і ўжо ў першай падводцы ты зрабіла тры памылкі".
Як я расстроілася! Ехала ў тэатр і рыдала: трэба ж, столькі людзей пахваліла, а роднай муж раскрытыкаваў. Сын Цёма, бачачы, як я перажываю, вечарам падышоў да таты: "Тата, мама так расстроілася! Але ў цэлым жа было крута, скажы?" Муж падміргнуў мне: "У цэлым, вядома, крута! Але ёсць да чаго імкнуцца".
Вера Палякова таксама дадала, што муж глядзіць усе яе эфіры і пры неабходнасці крытыкуе.