Макейн — пра расійскія санкцыі: Мае вясновыя вакацыі ў Сібіры адмяняюцца

Прэс-сакратар спікера палаты прадстаўнікоў Джона Бейнера заявіў, што лідар рэспубліканскай большасці ніжняй палаты кангрэса "мае гонар быць у ліку тых, хто выступае супраць пуцінскай агрэсіі".



Аналагічную заяву зрабіў сенатар-дэмакрат Боб Менендэз. "Калі гаворка ідзе пра народ Украіны, яго свабоду і дэмакратыю, якая так цяжка яму дасталася, хай супраць мяне ўводзяць санкцыі", — перадае РБК яго словы. На думку сенатара, дзеянні Пуціна ў Крыме "вяртаюць да перыяду агрэсіі і варожасці халоднай вайны".



Сенатар Джон Макейн, які таксама трапіў у расійскі "чорны спіс", паставіўся да падзеяў з гумарам: "Мяркую, гэта азначае, што мае вясновыя вакацыі ў Сібіры адмяняюцца, я губляю свае акцыі Газпрама, а мой сакрэтны банкаўскі рахунак ў Маскве замарожаны".



Санкцыі супраць прадстаўнікоў ЗША былі ўведзеныя ў адказ на аналагічныя меры з боку Амерыкі, якія закранулі блізкіх да Уладзіміра Пуціна бізнесоўцаў.



Фота сенатара Макейна — РБК
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі