Макрон расказаў, як Пуцін тлумачыў "павелічэнне ваеннай прысутнасці" ў Беларусі

Макрон расказаў, як Пуцін тлумачыў "павелічэнне ваеннай прысутнасці" ў Беларусі

8 лютага на брыфінгу ў Кіеве пасля сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон згадаў Беларусь. Паводле яго слоў, "павелічэнне ваеннай прысутнасці" РФ у нашай краіне ("базы расійскага кантынгенту, манеўры") Уладзімір Пуцін апраўдвае "сітуацыяй ціску і напружання". Дзіўна, што не сумеснымі вучэннямі.

Макрон сустракаўся з Пуціным 7 лютага ў Маскве. Прэзідэнт Францыі ўзняў пытанне пра новы праект Канстытуцыі РБ і згадаў пра словы Аляксандра Лукашэнкі наконт размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі. Прэзідэнт Расіі запэўніў яго, што ядзерную зброю перакідваць у нашу краіну не збіраюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі