Маладафронтаўца, які пафарбаваў рукі помніку Пушкіна, не адправілі ў Навінкі

Маладафронтаўца, які пафарбаваў рукі помніку Пушкіна, не адправілі ў Навінкі

Маладафронтаўцу Філіпу Шаўрову, які пафарбаваў помнік Пушкіну, адклалі псіхічную экспертызу ў Навінках. Следства не патлумачыла прычыны, перадае Радыё "Свабода" са словаў жонкі актывіста Вольгі Шаўровай.

Хлопец ужо тыдзень знаходзіцца ў мінскім СІЗА на вуліцы Валадарскага. 27 студзеня яго мусілі перавесці ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках. Па словах жонкі, следчая тлумачыла, што гэта стандартная працэдура для абвінавачаных у хуліганстве.

17 студзеня стала вядома, што хтосьці размаляваў чырвонай фарбай рукі помніка Пушкіну каля Дома Масквы. 19 студзеня Філіп Шаўроў прыйшоў у міліцыю і заявіў, што гэта зрабіў ён. На маладафронтаўца пачалі крымінальную справу за хуліганства, яму пагражае да трох гадоў зняволення. 

Вольга Шаўрова кажа, што не ведае матываў мужавага ўчынку. Яе выклікалі на допыт у Следчы камітэт, але яна адмовілася даваць паказанні на мужа. Праз адваката Філіп перадаў, што заяваў для прэсы ў яго пакуль што няма. 

Дарэчы, вядомы мастак і перформер Алесь Пушкін 30 студзеня з'явіўся на публіцы з чырвонымі рукамі. Гэта адбылося падчас прэзентацыі кніг з "Турэмнай серыі". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі