Маладая пара ў Гомелі скрала Буду

Маладая пара ў Гомелі скрала Буду

На дэкаратыўную статую Буды паквапілася маладая пара ў Гомелі. 

Крадзеж адбыўся тыдзень таму, 28 сакавіка ў 21.15, паведамляе сайт gomel.today. Маладыя людзі забралі драўляную статую, якая стаяла ў падземным пераходзе каля ўнівермага "Гомель". 

Праўда, іх дзеянні трапілі на запіс камеры відэаназірання. Цяпер гэтую маладую пару шукае міліцыя.

Маладая пара ў Гомелі скрала Буду
Фота: gomel.today

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі