Мальта збіраецца прадаваць грамадзянства ў Еўрасаюзе

Нагадаем, Мальта — чалец ЕС і ўдзельніца Шэнгенскага пагаднення. Купіць яе грамадзянства змогуць жыхары краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз.



УНІАН адзначае, што новаўвядзенне не толькі папоўніць бюджэт  краіны, але і прыцягне ў эканоміку выспы патэнцыйных інвестараў. Урад спадзяецца ў першы год атрымаць каля 30 мільёнаў еўра, а ў наступныя — у некалькі разоў больш. Усіх кандыдатаў на атрыманне грамадзянства Мальты будуць правяраць, у тым ліку і на магчымыя сувязі са злачынным светам.



Дарэчы, насельніцтва Мальты складае каля 450 тысяч чалавек. У ЕС гэтая дзяржава ўступіла ў 2004 годзе, у еўразону — у 2008-м.



Фота — euro-map.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі