МАРГ дазволіў адкарэктаваць цэны на сацыяльна значныя тавары да 22 красавіка

Беларускія прадукты / embassybel.ru
Беларускія прадукты / embassybel.ru

Новая пастанова МАРГ аб цэнах на сацыяльна значныя тавары ўступае ў сілу на гэтых выхадных. З-за гэтага міністэрства дазволіла бізнэсу змяніць цэны да 22 красавіка, прымаючы пад увагу колькасць таварных пазіцый і святы.

"Пры гэтым звяртаем увагу, што да прывядзення цэн на тавары ў адпаведнасць з нормамі пастановы МАРГ ад 15 красавіка 2020 года № 30 іх рост па адносінах да ўзроўню, які склаўся на 18 красавіка 2020 года, не дапускаецца", — гаворыцца ў паведамленні.

Дзяржаўнае рэгуляванне цэн ўведзена на асобныя сацыяльна значныя тавары на тэрмін да 90 дзён.

У пералік тавараў, цэны на якія ўлады будуць кантраляваць на працягу 90 дзён, патрапілі: свежая рыба, сланечнікавы, рапсавы алей, пшанічная мука, яблыкі. Мяса: ялавічына, свініна, мяса курэй і куранят-бройлераў. Соль, рыс, аўсянка, многія віды хлеба, курыныя яйкі, гарбата, кава, кансервы, бульба, рэпчаты лук і малочныя прадукты. Мыла туалетнае, запалкі, пракладкі жаночыя, падгузнікі, туалетная папера.

Цэны на цукар і грэчку ўжо рэгулююцца дзяржавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі