МАРГ патлумачыў, якія ровары можна правозіць у цягніках бясплатна
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю патлумачыла, на якіх умовах дазваляецца бясплатна правозіць ровары ў цягніках. У адпаведнасці з правіламі, кожны пасажыр мае права без дадатковай аплаты на адзін квіток правезці ручную паклажу вагой не болей за 36 кг і памер якой пры гэтым па суме трох вымярэнняў не перавышае 200 см.
Ровары таксама з'яўляюцца ручной паклажай — гэта рэчы, якія перавозяцца пры сабе незалежна ад іх рода і ўпакоўкі. Таму двухколавы від транспарту не выдзяляюць у асобны від прадметаў і для яго дзейнічаюць агульныя правілы перавозкі ручной паклажы.
Калі ровар важыць болей за 36 кг, давядзецца даплаціць за яго правоз як за яшчэ адзін квіток на цягнік, паведамляе БЕЛТА.
Звычайна ровар важыць у сярэднім 10-15 кг, таму з яго бясплатным правозам у цягніку праблемаў не будзе. Але ў такім разе варта памятаць, што ў ручную паклажу залічаць іншыя рэчы, якія пасажыр мае пры сабе — напрыклад, заплечнік або торбу.