Маскоўскія журналісты Сванідзэ і Шаўчэнка пабіліся ў жывым эфіры

Маскоўскія журналісты Сванідзэ і Шаўчэнка пабіліся ў жывым эфіры

Бойка паміж журналістамі Максімам Шаўчэнкам і Мікалаем Сванідзэ адбылася ў жывым эфіры радыё "Комсомольская правда" ў Маскве. Бойка пачалася пасля гарачай спрэчкі аб ролі Сталіна ў Другой сусветнай вайне.

Сванідзэ падкрэсліў, што Сталін давёў краіну да вайны з Гітлерам. Шаўчэнка ў адказ заявіў, што яго апанент "плюе на магілы загінулых пад Масквой". Сванідзэ запярэчыў, што ваяваў савецкі народ, а не Сталін. За гэта Шаўчэнка назваў апанента дэмагогам.

Мужчыны пачалі сварыцца, пасля чаго Сванідзэ падышоў і стукнуў Шаўчэнку па твары. Перадачу давялося перапыніць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі