Мастачку Ганну Крук асудзілі на тры гады "хатняй хіміі"

Ганна Крук

Ганна Крук / t.me/viasna96/

Мастачку і палітзняволеную Ганну Крук асудзілі на тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"), паведамляюць праваабаронцы. Яе прызналі вінаватай у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх". Прысуд 8 лютага вынес суд Кастрычніцкага раёна Мінска, справу разглядала суддзя Іна Сівец.

Крук затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023-га ў кавярні "Маркс" у Мінску. Спачатку яе арыштавалі на 13 сутак па адміністрацыйнай справе за "несанкцыянаванае пікетаванне". Яна нібыта "дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб". Сваю віну мастачка не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды размясціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сцяга.

Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту Ганна Крук не выйшла на волю, бо ўзнікла крымінальная справа. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Беларускія праваабаронцы прызналі Крук палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі