Мастачку Ганну Крук прызналі палітзняволенай
Ганна Крук
У Беларусі з'явіліся пяць новых палітвязняў. Гэта — Ганна Крук, Пётр Патаповіч, Алена Патаповіч, Уладзіслаў Федаровіч і Вадзім Чараўко. Усе яны праходзяць па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Беларускія праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Крук — мастачка. Яе затрымалі ў канцы лістапада 2023-га і судзілі за "несанкцыянаванае пікетаванне" (паводле міліцэйскага пратакола, "дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб"). Пасля ўзнікла крымінальная справа.
Чараўко — намеснік дырэктара фірмы па вытворчасці беспілотнікаў. На відэа сілавікоў ён казаў, што ўдзельнічаў у пратэстах 2020-га.
У Беларусі налічваецца 1419 палітзняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.