Матацыкл сутыкнуўся з грузавым цягніком: бацька загінуў, сыну адарвала нагу

Матацыкл сутыкнуўся з грузавым цягніком: бацька загінуў, сыну адарвала нагу

У Верхнядзвінскім раёне бацька з сынам ехалі на матацыкле праз чыгуначны пераезд і ўрэзаліся ў пасажырскі цягнік. Як паведамляе Віцебская абласная ДАІ ў сваёй суполцы Вконтакте, здарэнне адбылося 22 верасня ў 17.10 ля вёскі Марцінава.

Бацька і сын ехалі на матацыкле да бабулі. Недзе за 40 метраў да чыгуначнага пераезду кіроўца заўважыў набліжэнне цягніка і зразумеў, што не паспее праскочыць. Тады ён затармазіў і з’ехаў на правую абочыну, дзе збіў апошні загараджальны слупок пераезду. Матацыкл урэзаўся ў састаў грузавога цягніка, які рухаўся.

Кіроўца матацыкла сканаў на месцы, а яго 14-гадоваму сыну адарвала левую нагу. Хлопца даставілі ў лякарню і змясцілі ў рэанімацыю. Машыніст цягніка не заўважыў сутыкнення і паехаў далей па маршруце.

У кіроўца матацыкла ўзялі неабходныя аналізы для выяўлення яго стану ў момант аварыі. Бацька і сын былі ў шлемах, мелі ўсе неабходныя дакументы.

Матацыкл сутыкнуўся з грузавым цягніком: бацька загінуў, сыну адарвала нагу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі