МАЗ разабраўся з праблемай палаючых аўтобусаў, кажа кіраўніцтва Пецярбурга

Пажар аўтобуса МАЗ

Пажар аўтобуса МАЗ / vk.com

МАЗ разабраўся з праблемай палаючых аўтобусаў у Санкт-Пецярбургу пасля даручэння віцэ-губернатара горада. Пра гэта заявіў старшыня Камітэта па транспарце адміністрацыі Санкт-Пецярбурга Валянцін Енакаеў у інтэрв'ю выданню "Фонтанка".

Апошнія месяцы з розных гарадоў Расіі рэгулярна паступалі паведамленні пра пажары ў аўтобусах МАЗ. У Санкт-Пецярбургу праз гэтыя ўзгаранні на пэўны час нават прыпынялі эксплуатацыю МАЗаў.

Чыноўнік назваў дзве асноўныя прычыны пажараў — кароткае замыканне і прылады гідрапрывада радыятара. Паводле Енакаева, вінаватая састарэлая кампаноўка аўтобусаў: "Ёсць генератар з пэўным аб'ёмам выпрацоўкі электраэнергіі. І ёсць энергаспажывальнікі, колькасць якіх за апошнія гады вырасла: медыяэкраны, відэакамеры, плацежныя тэрміналы, навігацыя, кандыцыянеры. Той жа самы генератар ўсіх забяспечыць не можа, ідзе барацьба за яго, як у касмічнай станцыі, барацьба за эканомію".

Пасля некалькіх выпадкаў пажараў вытворцы МАЗ і Volgabus памянялі канструкцыю аўтобусаў. Цяпер абодва прадпрыемствы, кажа Енакаеў, падалі мадэлі аўтобусаў з электрапрывадам вентылятараў.

Дарэчы, чыноўнік заявіў, што аўтобусы гарэлі не вельмі часта. А рэзананс узнікаў таму, што гэта "прыкметныя візуальна падзеі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі