У Расіі згарэў чарговы аўтобус МАЗ
Агонь ахапіў увесь аўтобус
У Расіі згарэў чарговы аўтобус МАЗ. Гэта адбылося раніцай у сераду пад Кінгісепам у Ленінградскай вобласці.
На відэа відаць, што агонь ахапіў аўтобус цалкам. Патушыць яго атрымалася толькі праз гадзіну, пішуць мясцовыя выданні.
Кіроўца і пасажыры паспелі выйсці з аўтобуса і, відаць, не пацярпелі.
Аўтобусы МАЗ часта гараць і ў Санкт-Пецярбургу, і ў іншых гарадах Расіі (гараць яны і ў Беларусі). Прычынай узгаранняў нярэдка называюць тое, што ў МАЗе заходнія камплектуючыя "імпартазамясцілі" на "аналагічныя па тэхнічных характарыстыках" айчынныя ці кітайскія. А яны апынуліся не зусім аналагічнымі.
Тыдзень таму прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў Санкт-Пецярбургу рэкламаваў беларускі пасажырскі транспарт. Ён заявіў пра гатоўнасць цалкам забяспечыць расійскі горад пасажырскім транспартам на "вельмі выгадных фінансавых варыянтах узаемадзеяння".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.