Мэр горада біў нагамі маладых паліцэйскіх (відэа)

Мэр горада біў нагамі маладых паліцэйскіх (відэа)

Мэр інданэзійскага горада Матарам біў нагамі маладых паліцэйскіх. Ахіяр Абдух, які валодае прыёмамі кунг-фу і іншых адзінаборстваў, такім чынам праверыў сілу і трываласць праваахоўнікаў. На цырымоніі прызначэння новых супрацоўнікаў Агенцтва грамадскага парадку ён пашыхтаваў афіцэраў і нанёс кожнаму ўдар нагой ў грудзі, інфармуе сайт ria.ru.

Паводзіны чыноўніка выклікалі хвалю крытыкі ў сацсетках. Большасць інтэрнэт-карыстальнікаў лічаць, што такія паводзіны для мэра проста недапушчальныя. А Агенцтва грамадскага парадку заявіла, што паліцэйскія былі “шчаслівыя прайсці такую праверку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі