Мігранты на беларускай-польскай мяжы кідаліся ў памежнікаў камянямі

Польска-беларуская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna
Польска-беларуская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna

Польскія памежнікі ў панядзелак пацярпелі ад нападу з беларускай тэрыторыі. У іх ляцелі камяні і палкі. Памежная ахова Польшчы апублікавала відэазапіс. Інцыдэнт адбыўся на ўчастку пагранзаставы ў Дубічах-Царкоўных.

"Патруль польскіх службаў быў атакаваны групай мужчын, якія знаходзяцца на беларускім баку. Замежнікі былі незадаволеныя тым, што мяжа Польшчы ахоўваецца. Кідалі камянямі і галінкамі", — расказалі ў польскай Памежнай службе. Там таксама адзначылі, што мужчыны знаходзіліся ў памежнай зоне "са згоды беларускіх службаў". У кадр трапілі трое мужчын за агароджай. Таксама там чуваць гукі траплення нечага цяжкага ў металічны плот.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі