Мігранты не пакідаюць спробаў прарвацца ў ЕС праз беларуска-польскую мяжу

Мігранты захраслі паміж краінамі: Польшча не пускае да сябе, Беларусь не прымае назад / Reuters
Мігранты захраслі паміж краінамі: Польшча не пускае да сябе, Беларусь не прымае назад / Reuters

Польскія памежнікі зрабілі справаздачу аб тым, як прайшоў чарговы дзень на польска-беларускай мяжы. На гэтым участку — без пераменаў. Як і ў апошні дзень жніўня, 1 верасня тут спынілі 93 спробы незаконнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы. Пра гэта польская памежная служба паведамляе ў Twitter.

Былі затрыманыя 17 нелегальных мігрантаў, у тым ліку двое мужчын, якія дапамагалі ў незаконным перасячэнні мяжы. Адзін з іх — выхадзец з Грузіі, другі — з Азербайджана.

З вясны на мяжы Беларусі з краінамі ЕС узнік міграцыйны крызіс — істотна выраслі патокі нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць на тэрыторыю Еўрапейскага саюза. У ЕС лічаць, што крызіс — рукатворны, і да яго маюць адносіны беларускія ўлады.

Вясной і летам — пасля ўвядзення санкцый у дачыненні да Мінска — Аляксандр Лукашэнка неаднаразова казаў, што не можа больш стрымліваць патокі мігрантаў і кантрабанды.

Пасля таго як прыбалтыйскія краіны і Польшча перасталі прымаць бежанцаў і сталі разварочваць іх назад у Беларусь, Лукашэнка запатрабаваў ад сваіх сілавых структур не прымаць мігрантаў назад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі