Памежнікі Польшчы спынілі каля ста спроб пранікнення ў краіну з РБ

На польска-беларускай мяжы​ / Reuters
На польска-беларускай мяжы​ / Reuters

Польскія памежнікі за суткі прадухілілі каля ста спроб незаконнага пранікнення на тэрыторыю Рэспублікі Польшча з Беларусі, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у Twitter Памежнай службы Польшчы.

Былі спынены 93 такія спробы. 22 нелегалы затрыманыя. 11 з іх — гэта грамадзяне Ірака, 10 — Сірыі і Самалі.

Крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЕС узнік вясной. Пасля ўвядзення санкцый у дачыненні да Мінска Аляксандр Лукашэнка прыгразіў, што не зможа больш стрымліваць патокі мігрантаў і кантрабанды. Было адкрыта некалькі рэгулярных рэйсаў з Ірака ў Мінск, а на літоўскай мяжы штодня сталі сотнямі затрымліваць іракскіх уцекачоў. У пачатку ліпеня Літва абвясціла на мяжы надзвычайнае становішча, затым такое ж рашэнне прыняла Латвія. Прыбалтыйскія краіны і Польшча перасталі прымаць бежанцаў, сталі разварочваць іх назад у Беларусь. Тады Лукашэнка запатрабаваў ад сілавікоў не прымаць мігрантаў назад.

У ЕС мяркуюць, што да стварэння крызісу на мяжы мае дачыненне беларуская ўлада. Калі крызіс не будзе вырашаны, то Еўрасаюз гатовы прыпініць дзеянне свайго Візавага кодэкса для людзей, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі