Мігранты ўсё яшчэ ідуць у Польшчу праз Беларусь: цяпер з Малі, Індыі, Йемена
Польская пагранслужба / @ Straż_Graniczna
За апошнія суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі прайсці 14 чалавек з Малі, Індыі і Йемена, піша пагранслужба Польшчы.
Таксама былі мігранты з Егіпта. За пасобніцтва ім польскія памежнікі затрымалі двух чалавек, якія павінны былі павезці мігрантаў далей ад мяжы на польскай тэрыторыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.