Міхаіл Жураўкоў: Працягваю працаваць там, дзе і пачынаў, у БДУ

Міхаіл Жураўкоў: Працягваю працаваць там, дзе і пачынаў, у БДУ

Былы міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, якога нечакана на пасадзе змяніў лідар камуністычнай партыі Ігар Карпенка, вярнуўся працаваць у БДУ. Цяпер ён узначальвае кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі. Пра гэта Жураўкоў распавёў Еўрарадыё.

Міхаіл Жураўкоў: “Ужо на кафедры, размаўляю цяпер са сваімі калегамі са Швецыі. У нас шмат цікавых праектаў. Працягваю працаваць там жа, дзе і пачынаў. Цяпер загадчык кафедры”.

Да таго як заняць міністэрскую пасаду, Міхаіл Жураўкоў шмат гадоў працаваў у БДУ, ён быў дэканам механіка-матэматычнага факультэта, прарэктарам універсітэта. На пасадзе міністра адукацыі ён прабыў два гады. За гэты час ён анансаваў шмат рэформаў: чацвёрты прадмет на тэставанні, незалежная атэстацыя для дзевяцікласнікаў, нацыянальны экзамен для выпускнікоў школ.

Пры Міхаіле Жураўкове Беларусь прынялі ў Балонскі працэс, у школе павялічылася колькасць гадзін выкладання беларускай мовы, з'явіўся “базавы падручнік”. Сваю адстаўку былы міністр адукацыі каментаваць не стаў: “Тут ужо ўсё сказана”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі