Ці можа міністр-адміністратар быць лепшым за міністра-прафесара?
15 снежня ў Беларусі з'явіўся новы міністр адукацыі: замест прафесара-матэматыка Міхаіла Жураўкова гэтую пасаду заняў чыноўнік-камуніст Ігар Карпенка. Яго апошняе месца працы ў Мінгарвыканкаме не было звязанае з адукацыяй, таму прызначэнне было скептычна ўспрынятае ў акадэмічным асяроддзі. Але, на думку загадчыка Кафедры сертыфікацыі БДТУ, эксперта Грамадскага балонскага камітэта Сяргея Вятохіна, у тым, што беларускай адукацыяй пачынае кіраваць міністр-адміністратар, ёсць і свае плюсы.
Да таго ж, новы міністр можа быць зацікаўлены ў тым, каб частку функцый па ўпраўленні адукацыйным працэсам дэлегаваць прадстаўнікам акадэмічнага асяроддзя.
"Міністр сапраўды мусіць больш кіраваць апаратам. Ён можа ўвогуле ніякай новай ідэалогіі не закладваць. Яна можа складацца, дзякуючы іншым спосабам кіравання: праз савет рэктараў, праз грамадскія арганізацыі ў ВНУ, якія выказваюць меркаванне акадэмічнага асяроддзя, — лічыць Вятохін. — І міністру трэба проста арыентавацца, што падтрымліваць у першую чаргу, што не падтрымліваць, да чаго паставіцца крытычна".