Мікалая Аўтуховіча не прыводзяць на судовае паседжанне ўжо трэці дзень
Мікалая Аўтуховіча не прыводзяць на судовае паседжанне ўжо трэці дзень . Ён больш за тры тыдні трымае сухую галадоўку. Беларуская прапаганда адрэагавала: на СТВ паказалі сюжэт, дзе прыводзяцца аргументы, якія ставяць гэта пад сумнеў. Галоўны з іх, што незваротныя змены ў арганізме пачынаюцца ўжо на трэці дзень без вады. Акрамя гэтага ніякіх доказаў, што Аўтуховіч прымае ежу, не прыводзіцца.
Іншыя палітвязні раней таксама абвяшчалі галадоўку. Калі праўладныя каналы спрабавалі абвяргаць гэта, яны публікавалі відэапацверджання, як вязні прымаюць ежу. Так было з Вольгай Такарчук, Уладзімірам Мацкевічам, Ігарам Лосікам і іншымі.
У сюжэце ідзе інтэрв'ю нібыта са зняволеным, але самога яго там не паказваюць.
На 19-ы дзень галадоўкі з Аўтуховічам нарэшце змагла сустрэцца яго адвакатка. Па словах дачкі вязня, за час галадоўкі ён страціў ужо каля 20 кг вагі.
"Адвакат сказала, што ён прыйшоў сам — нагамі — на насілках яго не неслі. Ён ішоў павольна і ў напаўсагнутым стане. Схуднелы, моцна асунуўся. Яму дапамагаў ісці хлопец, якога таксама выводзілі — падтрымліваў бацьку за руку", — піша дачка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.