Міліцыя: Што рабіць з дзяўчынай, якая знялася паўаголенай на плошчы Перамогі?
Прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку фота дзяўчыны, на якую паскардзіліся карыстальнікі сацыяльных сетак. Дзяўчына сфатаграфавалася паўаголенай на фоне стэлы на плошчы Перамогі ў Мінску. Здымак з’явіўся ў сацыяльнай сетцы Вконтакте і выклікаў абурэнне ў некаторых грамадзян.
Цяпер міліцыя раіцца з грамадскасцю, што рабіць з дзяўчынай: зразумець і дараваць, або знайсці і пакараць?