Міліцыя пракаментавала тое, што на плошчы Незалежнасці гарэў чалавек
У прэс-службе МУС сцісла пракаментавалі тое, што адбылося не плошчы Незалежнасці.
"Адбыўся нейкі інцыдэнт. Цяпер міліцыя не можа даць больш падрабязную інфармацыю: удакладняюцца абставіны. На месца выехала следча-аператыўная група, як толькі будуць высветленыя ўсе абставіны, з'явіцца афіцыйны каментар", — перадае Onliner.by словы афіцыйнай прадстаўніцы МУС Вольгі Чамаданавай.
Як паведамляла Еўрарадыё, пасля 11-й гадзіны на плошчы Незалежнасці насупраць Дома ўрада гарэў чалавек. Мяркуецца, што ён учыніў самападпал. Падрабязнасці інцыдэнту невядомыя.
Паводле звестак "Нашай Нівы", ахоўнікі Дома ўрада збілі полымя з чалавека пры дапамозе вогнетушыцеляў. На месца здарэння прыехала хуткая дапамога, якая і забрала пацярпелага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.