Міліцыя шукае людзей, якія маглі бачыць чалавека з сумкай з белай птушкай

Міліцыя шукае людзей, якія маглі бачыць чалавека з сумкай з белай птушкай

Сталічная міліцыя шукае сведкаў, якія маглі бачыць чалавека з чорнай сумкай. Менавіта ў гэтай сумцы 2 студзеня камунальнікі знайшлі ў рацэ Свіслач парэшткі жанчыны.

На вялікай прамавугольнай сумцы, якую можна насіць у руках і праз плячо, — эмблема белай птушкі і чырвоныя палоскі. Пра гэта ў тэлеграм-канале паведамляе прэс-сактарар МУС Вольга Чамаданава. Усіх, хто валодае інфармацыяй, просяць звярнуцца ў любое аддзяленне міліцыі па тэлефонах +375 29 130 59 48, +375 17 389 52 96 альбо 102.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі