Устаноўленая асоба жанчыны, парэшткі якой знайшлі ў Свіслачы
Скрыншот з відэа Следчага камітэта / t.me/skgovby
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў знайшлі цела 37-гадовай жанчыны, парэшткі якой 2 студзеня камунальнікі выцягнулі з ракі Свіслач. Цела было знойдзена ў кватэры аднаго з дамоў на вуліцы Раманаўская Слабада ў Мінску.
Як паведамляюць у Следчым камітэце, цяпер на месцы працуе следчая група цэнтральнага апарата СК з прыцягненнем магчымасцяў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі ведамства. Следчыя аглядаюць кватэру. Рэканструююцца абставіны таго, што здарылася.
Пошукі злачынцы працягваюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.