Міліцыя заклікае адмовіцца ад гвалту

Кожны дзень у Беларусі ў сярэднім рэгіструюць адно забойства і тры выпадкі прычынення цяжкіх целавых пашкоджанняў. Штогод ад рук родных і блізкіх гіне больш за 100 чалавек. Кожнае трэцяе такое злачынства здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап'янення.

У перыяд правядзення акцыі супрацоўнікі міліцыі выступяць у працоўных калектывах, навучальных установах, па месцы жыхарства грамадзян. Плануецца таксама правесці адкрытыя судовыя пасяджанні, на якіх будуць разглядацца крымінальныя справы і справы пра адміністрацыйныя правапарушэнні ў дачыненні да тых, хто дапусціў гвалт у сям'і, паведамляе БелаПАН.

Фота: www.grazuma.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі