Міліцыя затрымала актывіста БХД са “скрываўленымі” рукамі (фота)

Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" затрымалі каля 15.15.



Малады чалавек быў апрануты ў строй прарока з фарбай на руках, якая сімвалізавала кроў беларусаў. У такім выглядзе ён зрабіў відэазварот на прыступках аблвыканкаму, дзе, са словаў пікетоўца, пакаяўся за грахі беларускіх уладаў перад сваім народам.


Аб гэтым Еўрарадыё паведаміў брэсцкі дэмактывіст Андрусь Шарэнда.



Шарэнда: "Пад час акцыі міліцыя не праводзіла актыўных дзеянняў, але потым праз 10 хвілін, калі ён сыходзіў, на вуліцы Пушкіна ён быў затрыманы нарадам міліцыі і дастаўлены ў Ленінскі РУУС горада Брэста".



Еўрарадыё здолела датэлефанавацца да Алеся Чаркашына. Ён паведаміў, што на яго склалі пратакол дазнання, які ён не падпісваў. Актывіст БХД чакае далейшых дзеянняў міліцыі ў пастарунку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі