Мінадукацыі: Усе школьныя падручнікі абновяць да 1 верасня

Мінадукацыі: Усе школьныя падручнікі абновяць да 1 верасня

Усе школьныя падручнікі будуць абноўленыя да 1 верасня 2019 года. Такую заяву зрабіў міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае БЕЛТА. Паводле яго словаў, уся лінейка падручнікаў для агульнай сярэдняй адукацыі налічвае каля 250 адзінак.

Міністр нагадаў, што сёлета прайшла Рэспубліканская педагагічная нарада з удзелам кіраўніка краіны. Падчас гэтай нарады былі прынятыя канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі ў адпаведнасці з рэаліямі сучаснага свету. Згодна з гэтымі падыходамі цяпер распрацоўваецца новая рэдакцыя Кодэксу аб адукацыі, паведаміў Ігар Карпенка. Паводле яго словаў, бліжэйшым часам яго ўнясуць ва ўрад, а потым — у Палату прадстаўнікоў.

Налета будзе весціся праца па матэрыяльных забеспячэнні ўстановаў адукацыі. Напрыклад, сумесна з прадпрыемствам “Гарызонт” пачнуць аснашчаць школы мульцібордамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі