Мінадукацыі: вучні на самаізаляцыі могуць прыходзіць у школу для праверкі ведаў

Мінадукацыі: вучні на самаізаляцыі могуць прыходзіць у школу для праверкі ведаў

Вучні, якія па заяве бацькоў вучацца дастанцыйна, могуць прыходзіць у школу для праверкі ведаў па суботах ці ў буднія дні пасля заняткаў. Пра гэта Tut.by паведаміла першая намесніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава. Такім чынам школьнікі будуць атэставаныя за чацвёртую чвэрць. Але падыход будзе індывідуальным:

"Тут трэба разглядаць сітуацыю ў кожным канкрэтным выпадку. Усе дзеці будуць атэставаныя. Вядома, мы рэкамендуем, каб дзіця было атэставанае і за чацвёртую чвэрць. У выпадку, калі не будзе магчымасці выставіць адзнакі за чацвёртую чвэрць па нейкай прычыне, тады адзнака выстаўляецца па выніках [сумы балаў] за тры чвэрці, дзеленай на тры".

Беларускія сярэднія ўстановы адукацыі працягваюць сваю працу нягледзячы на пандэмію каранавірусу, рост колькасці новых выпадкаў COVID-19 і заклікаў СААЗ да прыняцця неадкладных дзеянняў па ўзмацненні мер фізічнага дыстанцыявання — у тым ліку і да пераводу школ на дыстанцыйнае навучанне. З 20 красавіка ў школах Беларусі пачалася чацвёртая чвэрць. Праўда, сярэднія навучальныя ўстановы наведвае ўсяго 30-40% навучэнцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі