Мінадукацыі забараніла збіраць грошы на патрэбы дзіцячых садкоў і школаў
Міністэрства адукацыі Беларусі забараніла збіраць грошы на патрэбы дзіцячых садкоў і школаў. Гэта вынікае з пастановы (№ 126 ад 28 снежня 2016-га), якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумент унёс змены ў палажэнні аб бацькоўскіх камітэтах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дашкольнай адукацыі і спецыяльных агульнаадукацыйных школаў і г. д. У пункце, у якім пералічваюцца кампетэнцыі бацькоўскага камітэта ўстановы агульнай школьнай адукацыі, з'явіліся наступныя словы: "за выключэннем пытанняў, якія тычацца прыцягнення грашовых сродкаў для забеспячэння дзейнасці ўстановы адукацыі".
У палажэнне пра бацькоўскі камітэт установы дашкольнай адукацыі дадалі наступны сказ: "Да кампетэнцыі бацькоўскага камітэта не могуць быць аднесены пытанні, якія тычацца прыцягнення грашовых сродкаў для забеспячэння дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі".
Пастанова Мінадукацыі ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.