Мінчук без правоў кіроўцы перавярнуўся на Daewoo Matiz (фота)

У Мінску раніцай 15 траўня на вуліцы Рафіева перавярнуўся аўтамабіль Daewoo Matiz. Як інфармуе БЕЛТА, па адной паласе рухаліся Volkswagen Golf і Daewoo Matiz. Раптам перад першым аўтамабілем спынілася нейкая машына, каб прапусціць тралейбус. З-за гэтага адбылося сутыкненне Volkswagen Golf і Daewoo Matiz. Апошні выехаў на сустрэчную паласу, сутыкнуўся з Toyota і перавярнуўся.

Кіроўца Daewoo быў у стане алкагольнага ап'янення. Амаль тры гады таму яго пазбавілі правоў за тое, што ён сеў п'яным за руль аўтамабіля. Сёлета ён зноў мог атрымаць правы, каб не здзейсніў дарожна-транспартнае здарэнне.

У выніку аварыі ніхто з людзей не пацярпеў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі