Мінчук прасіў суддзю не даваць "суткі", бо ў яго хутка вяселле — дала 7 сутак

Мінчук прасіў суддзю не даваць "суткі", бо ў яго хутка вяселле — дала 7 сутак

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска праграміст Максім Нікольскі прасіў суддзю Марыю Ярохіну яго аштрафаваць і не даваць адміністрацыйны арышт, бо ў яго ў бліжэйшую суботу вяселле. Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, хлопца яшчэ 12 лютага затрымалі за бел-чырвона-белае адзенне на лоджыі. Суда "за парушэнне парадку арганізацыі іправядзення масавых мерапрыемстваў" ён чакаў на Акрэсціна. У пратаколе напісана, што малады чалавек "з мэтай публічнага выказвання сваіх палітычных інтарэсаў правёў масавае мерапрыемства, а менавіта пікетаванне шляхам размяшчэння на шкленні акна здымнай кватэры элементаў адзення бел-чырвона-белай расфарбоўкі".

Суддзя Ярохіна вырашыла не слухаць просьбу хлопца і дала яму адміністрацыйны арышт — 7 сутак. На волю ён выйдзе за дзень да ўрачыстай цырымоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі