Мінчук разбіў галавой шкло ў гульнявым аўтамаце
Мінчук разбіў галавой шкло ў гульнявым аўтамаце. У яго не атрымалася дастаць адтуль цацку, што і выклікала агрэсію. Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, здарэнне адбылося на ўваходзе ў адну са сталічных крамаў. 19-гадовы хлопец, які адпачываў з сябрамі, і быў у стане алкагольнага ап'янення, вырашыў дапамагчы траім дзяўчынам, якія "палявалі" на цацку ў аўтамаце.
Пасля таго, як мінчук разбіў шкло, ён сышоў. Але здарэнне трапіла на камеру відэаназірання. Асобу зламысніка высветлілі. Раней у яго былі праблемы з законам. Страты ад цяперашніх дзеянняў склалі больш за 400 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.