Мінчуку, які пагражаў падарваць Палац Незалежнасці, вынеслі прысуд

Мінчуку, які пагражаў падарваць Палац Незалежнасці, вынеслі прысуд

Суд Заводскага раёна Мінска вынес рашэнне па справе мужчыны, які па тэлефоне паведаміў пра намер падарваць Палац Незалежнасці, паведамляе прэс-служба суда.

Здарэнне адбылося 14 верасня ў 22:14. Нецвярозы мінчук, знаходзячыся на вуліцы Галадзеда, затэлефанаваў на нумар 102 і заявіў дыспетчару, што мае выбуховае прыстасаванне і збіраецца падарваць Палац Незалежнасці.

Да палаца выехалі супрацоўнікі МУС, каб праверыць яго словы. Але ніякіх выбухованебяспечных прадметаў ні ў мужчыны, ні ў будынку не знайшлі.

За заведама лжывае паведамленне пра падрыхтоўку выбуху мінчука асудзілі на тры месяцы арышту. Таксама яму давядзецца прайсці прымусовае лячэнне ад алкагалізму па месцы адбыцця пакарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі