Мінфін Расіі гатовы падтрымаць Беларусь у выпадку “гранічнай патрэбы”
Расійскі бок вядзе з беларусамі перамовы аб чарговай фінансавай дапамозе.
У выпадку неабходнасці Расія разгледзіць магчымасць фінансавай дапамогі Беларусі. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў у інтэрв’ю амерыканскай тэлекампаніі CNBC.
“У выпадку гранічнай неабходнасці мы гатовыя разгледзіць іх просьбу аб дапамозе”, — сказаў ён.
Пры гэтым Сілуанаў адзначыў, што беларуская эканоміка цесна звязаная з расійскай.
“Цяперы мы вывучаем сітуацыю разам з нашымі беларускімі калегамі. Мы аналізуем тыя фактары, якія робяць уплыў на эканамічную сітуацыю ў абедзвюх краінах, у прыватнасці, санкцыі і падзенне коштаў на нафту. На дадзены момант мы вядзем перамовы”, — сказаў расійскі міністр фінансаў.
Напярэдадні на прэс-канферэнцыі ў Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусі “не хацелася б яшчэ крэдытаў”, але пры гэтым ёсць цвёрдыя дамоўленасці з расійскім кіраўніцтвам, паводле якіх Расія можа аказаць падтрымку нашай краіне, “калі нам будзе вельмі цяжка”, паведамляе БЕЛТА.
Фота: RIA.ru